А шчасце толькi у тым...

***
А шчасце толькі ў тым, каб зараз крочыць
Па веснавой дарозе недзе там,
Дзе за табой даўно ніхто не сочыць,
Дзе мог бы волю даць сваім слязам.

А шчасце толькі там, дзе грузнуць ногі
Ў пясок з маленства зведаных дарог.
А шчасце там, дзе бачны клён з дарогі
І роднай хаты выцерты парог.

А шчасце там… А тут дажджы сцяною.
Гляджу на іх, сумую і маўчу.
Вясна дзяцінства. Сённяшняй вясною
Ў яе душою з выраю лячу…

17 сакавіка 2021 г.


Рецензии