Аднойчы...

Аднойчы недзе ў хмызняку
Насустрач шэраму ваўку
Знянацку выбег зайчаня –
Што ён спалохаўся, хлусня,
Бо нават часу не было.
Клац! Косткі хруснулі, як шкло,
І справа зроблена. Вакол
Зноў цішыня. Маўклівы дол
Быў абыякавы да зла.
Так, смерць аднога зберагла
Жыццё другога ў той жа час.
Вось вам пытанне і адказ
Пра сутнасць свету, шлях зямны,
Пра жорсткасць, часам без віны,
Пра выпадковасць і закон…
А зайчык? Трапіў у мой сон.


Рецензии