Матылек

Матылёк, закаханы ў полымя свечкі,
Вiуся каля яе i прызнаць не хацеў,
Што святло ад яе не суквецце ў кветкі
I кружыу ён над ёю, пакуль не згарэў.

Колькi тога жыцця – небарака не ведау,
Толькi сэрца вяло i трымцела ў грудзях.
Не паспеу, не спазнау i кахання не зведаў,
Бо сапраўднай любві ты не знойдзеш у агнях.

Ён усё зразумеў, ды не здолеў прызнацца,
А хвiлiначка шчасця была i у яго.
Усё кружыу i кружыу, не хацеў ён здавацца,
Бо ў мроях каханне ў кроку ўсяго.

Ты ляці, матылёк, у лугі на прасторы,
Колькi кветак абапал – дзiвісь, паглядзі.
Не шукай ты любві у нямой пазалоце,
Ты жыві, матылёк, ты кахай, ты ляці!


Рецензии