Зязюля

Не губі мяне, матуля, не губі!
Пашкадуй, да сэрца прытулі!
Дай мне крышачку сваёй любві,
Прыгалуб, сагрэй і абдымі.
Так дзіця крычала на марозе….
Апаляла тварык, стылі ножкі,
Як шчанюк бяздомны пры дарозе …
Заціхала сэрца, яшчэ б трошкі….
Ды на шчасце той хвілінай уночы
Пасля працы стомлены, маркотны,
Дзед сівы па той дарозе крочыў
І убачыу грэх ён той смяротны.
Хто  цябе, малеча, тут пакінуў
На снягу, на лютым тым марозе?
- Як ты толькі, кроха, не загінуў!
- Хто цябе пакінуў пры дарозе?
Нахіліуся, загарнуу ў світку
І панёс да дому немаўлятку.
- Паглядзі, старая, мой здабытак,
Нам з табой гасподзь паслаў дзіцятка.
А старая усплёснула рукамі
І іскрынкі шчасця заігралі
У вачах залітымі слязамі.
- Мы з табой даўно сынка чакалі!
І дзіця ў шчасці і любові
Узрасло і выбілася у людзі.
І сынок як волат – дуб у полі
Ім на старасць дапамогай будзе ….
Толькі неспакойна пры дарозе,
Там жанчына ў чорнай хустцы ходзіць,
Як ваўчыца вые на марозе
І ў бога прабачэння просіць.
- Дзе ты, роднае маё дзіцятка?
- Дзе мая ты, родная крывінка?
- Адзавіся, бо я твая матка,
Я ж адна, бы ў полі тым былінка.
Не кранае сэрца яе роспач,
Галашэнне, слёзы паказныя.
 Не было цябе, матуля, побач,
Мы з табой дауно ўжо чужыя.
А зязюля – маці галасіла,
Усё звала роднае дзіцятка
І ў бога літасці прасіла
– Пашкадуй мяне, я ж яго матка.


Рецензии