Матулi

Ва успамінах сваіх я вяртаюся зноу,
Дзе знаёма усё аж да болю.
І дзяучом басаногім па сцежцы дамоу
Я бягу, каб сустрэцца з табою.

Ты на ганку стаіш, сустракаеш мяне.
Абдыму, да грудзей прытулюся.
Светлым промнем усмешка на твары мільгне:
-Я вярнулася,тут я, мамуся!

І далоні твае да шчакі прытулю,
Удыхну водар цеплага хлеба….
-Не знікай, заставайся, цябе я малю.
-Ты мне тут,на зямлі яшчэ трэба.

Хоць віскі пабяліла дауно сівізна
І унук – пястунок падрастае,
А радней і цяплей ва усім свеце няма,
Чым твая дабыня незямная.

Ты прабач, калі я засмучала цябе,
Хвалявалцца не раз застауляла.
Ты прабач, за маршчынкі на тваім ілбе,
За турботы, што я прычыняла.

Ты за усё,  дарагая, мяне прабачай
І Усевышні  адзін толькі знае,
Што у сэрцы маім пустата і адчай
І так востра цябе не хапае.

На магіле тваей прытулюсь да крыжа
І сляза на вачах навярнецца.
Ад успамінау такіх пацяплее душа.
Ты са мною! Ці гэта здаецца?


Рецензии