Новы дзень

Вечарэе, сонца на заходзе,               
Замірае, ціхне усе наукол.               
Гэта ноч ціхонечка прыходзіць,
Чорным сарафанам засцілае дол.

Цемна, конікі стракочуць
І раса лажыцца на зямлю.
Светлячкі  у поцемку зіхочуць
І пятух пад крылы туліць галаву.

На раку туман лажыцца роуна,
Быццам коудрай хутае зямлю.
Месяц узыйшоу на небе поуны,
Свеціцц ясна, я той час люблю.

Зоркі нібы пацеркі царэуна
Пагубляла у чорнай той начы.
Ціха і спакойна, ды напэуна,
Спатыкнешся  у цемры ідучы.

У лузе спуджана заржалі коні,
Крыкам адазвалася сава.
Водар чысты чэрпаю у далоні
Ен такі духмяны, кругам галава.

Заспявау пятух і усё святлее,
Сонца занялося на усход.
Птахі заспявавалі, на душы цяплее.
Сустракайце людзі дня прыход!


Рецензии