Родны край
Край лясоу хараства і палёу небасхіл.
Вось ізноуку з табой сустракаю свой ранак,
Без цябе не магу, бо табою я жыу.
З захапленнем дзіулюсь даляглядам без краю,
Посвіст птушак нябесных я прагна лаулю,
Не патрэбна мне большага шчасця і раю,
Я цябе, краю родны, да болю люблю.
Мне прыемна усё, вабяць сэрца азёры,
Што як вочы дзяучат сінява і блакіт.
І туман ля ракі, і безмежжа прасторы,
І той поплау, што увесну вадою заліт.
Партызанскі мой край, ты у часіны нягоды,
Не схіліу галавы, дау фашыстам адпор.
Разагналі сыны чорных хмар карагоды
І варожай армадзе – смерці быу прыгавор.
Не забыты яны, кожны у памяці, у сэрцы.
Іх імены на камнях у промнях гараць.
Усе героі-байцы, давялось ім памерці
Нам рауняцца на іх, з іх і прыклад нам брыць.
Я на вернасць табе, любы край, прысягаю!
Не за які пасул я цябе не прадам!
Ты дыханне маё , сэрца, родны мой краю,
За цябе і жыццё без развагі аддам.
Свидетельство о публикации №121031703943