Не смяецца мне

   Не смяецца мне,плачацца,            
   Боль і жаль у вачах,               
   Бо былое не вернецца,
    Пагублялась у начах.
   Весяліцца не можацца,               
   Сумна песні спяваць.               
   У міры жыць вельмі  хочацца,               
    Каб ствараць, працаваць.
    Патрапау вецер косанькі,
    Сівізна у валасах,
    Мае босыя ножанькі
   Пакалені у слязах.
   За Радзіму, за дзетачак,
   Баліць сэрца, душа.
   Думкі уюцца у вяночак,
   Ды у ім цёран, парша.
   І калышыцца у полі,
   Гняздо ветрам пустым,
   Засцілае над поплавам,
   Туман лесам густым.
   Што ж вы, людзі, прыціхлі  усе,
   Вам не брыдка глядзець,
   Як юнак наш з дзяучынаю
   З белам сцягам ідзе?
   Куды клічуць нас мітынгі,
   Мо каб лёс наш зламаць?
   Крытыкуюць палітыкі
   Ім спадручна скланяць….
   Разарвалі славян, як дзіч
   Брат хто, сват- не паняць.
   Нам бы, разам, упоплеч,
   За рубеж свой стаяць.
   Уся Еуропа прадбачыць,
    Як нам жыць, працаваць.
   Дзе спіхнуць, што заначыць,
    Бо здалёк лепш відаць…
   Не сляпые мы, пане,
   Бачым родны парог,
   Не дадзім сваё сэрца
   І душу пад залог!
   Вы наукруг паглядзіце,
   Сваё смецце у вачах,
   Спадары, разграбіце,
   Каб убачыць прасцяг!
   Мы ва усім разабраліся!
   “Бацька”наш, маладзец,
   Нам сулілі прыданае,
   Ды вядомы канец!
   Веран ён нашым клопатам,
   Верыць у розум людзей!
А з свядомым народам,
Нам не страшны зладзей!
Беларусь мая, любая,
Ты крапіся, мужай!
Не турбуйся, працоуная
І на іх не зважай!
 Крэпне сіла народная
Верных дочак, сыноу.
Абаронімся, родная,
 Яшчэ лепш зажывем!
І дарэмна, што тупаюць,
Ажно пыл нам у твар,
Усё таргуюцца , тузаюць,
Нібы мы іх тавар!
За Радзіму, за маці,
Ёсць каму пастаяць!
На каленях скланённых
Нас вавек не відаць!
 Санкцій мы не баімся,
Будзе, досыць пужаць,
А пад найгрышы вашы
Польку нам не плясаць!


Рецензии