Абуджэнне
Дзе не бывае сонейка амаль.
Дзе пад страхой знайшлі прытулак санкі,
Бо іх змяніла колаў летніх сталь.
Дзе сушыць ветрык леташняя лісця,
І ўжо з цяплом жыццё імкнецца быць:
З пад снегу крокус зноў шукае выйсця,
Аб халадах спяшаецца забыць.
Але вясна зусім яшчэ дзіцяці,
То ўсміхнецца, то заплача зноў.
І ўсё шукае тыя ласкі маці,
У сівой зіме, сярод яе снягоў.
Цяплом сваім прытуліцца к сумёту,
І раўчукі апоўдні лёд крануць.
І пабягуць, і будзячы самоту,
Па, веснавому, звонка загудуць.
Апошні снег - хвіліны развітання,
Птушыны гоман - іх лагодны спеў.
І ў паветры - пачуццё кахання,
То кожны з нас вясну сваю сустрэў!
Свидетельство о публикации №121031607556