Вясновае чыстае неба...
Вясновае чыстае неба.
Намоклая вата аблокаў.
Снег белы апошні, як лебедзь,
На чорнай, нібыта сарока,
Раллі.
І чорны сабачка гуляе
Ў пажоўклай траве…
Паплавамі
Паўзе сакавік на гароды,
Губляючы снег свой апошні,
Як дні, што з жыцця мы губляем
Пад небам блакітным вясны.
15 сакавіка 2021 г.
Свидетельство о публикации №121031505712