Момант
Бо днём можа стацца наступным,
Дождж шэры ліне на зямлю
І твары растануць прысутных.
Нясу гэты момант, нясу
Ў скарбонку вякоў і ўспамінаў,
Каб гоіць цвяроза душу
Паміж бальшакоў і ажынаў.
Прысню гэты момант, прысню
Аднойчы ў далёкай дарозе,
Каб шчасця адчуць глыбіню
І зоркай згарэць на ўзыходзе.
2021
Свидетельство о публикации №121031500525