Час маучання

Відаць, у гэтым нейкі знак,
Як і ў чаканні.
Нішто не апякае так,
Як час маўчання.

Калі сам-насам ты з сабой,
Крапівай – думкі.
Ах, быць бы птушкай гаваркой,
Ад бур нягнуткай!

І шчабятаць, і шчабятаць
Зноў да змяркання…
Нішто не суцяшае так,
Як час маўчання.

Калі цішэюць неўпрыкмет
Наўкол завеі.
І прадапошні мокры снег
Абрусам шэрым.

Відаць, у гэтым нейкі знак
Жыцця пазнання.
Душу нішто не гоіць так,
Як час маўчання.

2021


Рецензии