Усё звычайнае не выпадкова

Усё звычайнае – не выпадкова,
І “аднойчы” бывае “навек”:
Крок. Радзіма. Дарога і Слова.
І між ім заўжды – чалавек.

Повязь наша, як дзён агняцветы,
Што вяртаюць наноў з небыцця.
І мацнейшых няма ў свеце гэтым:
Прагі шчасця і прагі жыцця.

За імгненне да вечнага сонца
Ўсмешка, позірк і гук цішыні…
Сэрца просіць гарачае ўзнёсла
Назаўжды і паўсюль – дабрыні.

2021


Рецензии