Жыццё як хуткая вада

Жыццё – як хуткая вада,
Асот пад ногі, лебяда,
Яскравыя пялёсткі руж,
І праўды соль, і дотык сцюж.

Расстанняў горкая сляза,
Спатканняў дзіўная вясна.
Жыццё – давер, жыццё – мана;,
Падзенне, узлёты, вышыня.

І зорны час, і час-палын,
Калі ты з кімсьці і адзін…
А ў спіну дыхае ралля,
Пакуль жыццё – трава, зямля…

2021


Рецензии