Знакi

Кропак баюся: яны
Не абяцаюць працягу.
Лепей аддам у душы
Працяжніку перавагу!

Косцы, з якою, на жаль,
Я не заўсёды сябрую –
Лепей пакутаваць з ёй,
Чым з кропкамі ўсляпую.

Лепей яе расстаўляць
У сказе жыцця рупліва,
І ўзрушана заўважаць,
Якая жыве ў ёй сіла!

2021


Рецензии