Я i ты

З якога ранку звонкім рэхам
Мой сон спазніўся на гады?
Ёсць чалавек для чалавека,
Але ёсць проста – я і ты.

Рабін нявыспелыя гронкі
Зашэрхнуць марнаю зімой.
… Завеяў чыстыя старонкі
Дапішуцца маёй рукой.

Употай горкае пяшчоты,
Употай змовы і тугі –
Каб не краналі сэрца слотай
Няўсцешна познія снягі!

Іду насустрач – вецер гоіць
І слёзы сушыць на хаду.
Уласны лёс не перакроіць –
Пацісні ўдумліва руку.

Да зор – мільёны год палёту,
Дзе нашай будзе вышыня.
А да таго пакуль узлёту
Ёсць проста ты і проста я…

2019


Рецензии