Веснавому падзякую сонцу
І чужой набалелай зіме,
Дзе пакінуты водар ядлоўцу.
… Мама лёгка фіранкі кране.
А за вокнамі грай жаўруковы
І адлігі скразной піруэт.
Узлятайце, гаючыя словы!
Накрывайце сабой белы свет.
Шумных святаў бяскрылыя веі
На світанні, як сон, адплылі.
І ласкавыя промні надзеі
Маё сэрца наспе;х апяклі.
2019
Свидетельство о публикации №121031400801