Даруй

Даруй кажу, бо я прыхільнік веры,
А сёння  дзень такі каб  дараваць.
За тое, што хацеў  жыцця бяз меры,
І што хлусню не мог ніяк прыняць.

Не, я не быў  зладзеям тым з дарогі,
Што з кісцянём выходзіў сеяць страх.
Не аббіваў як іншыя парогі,
Калі ішла гаворка аб правах.

Я быў сабой - складаў начамі вершы,
А зоркі ў небе сведкі тых часоў.
І марыў стаць, калі ўжо не першым,
Дык вартым быць, як водзіцца, бацькоў.

Даруй за ўсё,  што адбылося й будзе,
За недавер, за крыўду, за тугу.
Вось і маё вам прабачэнне  людзі,
Аб чым прасілі - усё зрабіць магу.

Даруй грахі і ты мне светлы Божа,
Калі, між волі, што зрабіў не так.
Плыве званоў мелодыя над Сожам,
То, прабачэння,  усім нам, добры знак!


Рецензии