Ружау пялёсткi сонца разбудзiць

Ружаў пялёсткі сонца разбудзіць,
Трывогі раса адвяла.
Людзі, як кветкі, кветкі, як людзі,
Не могуць пражыць без цяпла.

Сябра палёту, нас не забудзе
Вясёлая песня мая!
Людзі, як словы, словы, як людзі –
У кожнага гучнасць свая.

Просяцца ў сэрца золкія сцюжы,
І млечная ўсходзіць вярста.
Людзі, як зоркі, зоркі, як людзі –
Су;му крыніцы й святла.

Сон гэты явай некалі будзе,
З ім ластаўка новага дня.
Людзі, як птушкі, птушкі, як людзі,
Прад вечнай дарогай жыцця.

2020


Рецензии