Настаунiк i вучань

Прабіўся зялёны лісток
Над камяністаю кручай.
Заўсёды ідуць па жыцці
Разам –
Настаўнік і вучань.

Пякучая болем сляза,
Радасці светлыя крылы,
Надзейная вера пляча
Будуць для іх недзялімы.

Таму за расстаннямі ім
Наканавана сустрэча. 
З’яднаны зарокам адным,
Як старажытнае веча,

Як мудрасці шчыры глыток,
Па-над абшарам пявучым.
Заўсёды ідуць па жыцці
Побач –
Настаўнік і вучань.

2020


Рецензии