Дарогi

А сёння раней, чым заўсёды.
А сёння хутчэй, чым калі.
Мінаючы пасткі ўзыходаў,
У вырай плылі жураўлі.

Гукалі шчаслівае лета
Ў восеньскім смутку нябёс
Вандроўнікі белага свету.
Такі ім адведзены лёс.

І горка калі да знямогі,
І цяжка няўзнак без віны –
Іх зноў забіраюць дарогі,
Вяртаюць таксама яны. 

2020


Рецензии