Чакала светлых змен

Чакала светлых змен, нібыта ў полі
Шукала ветру – толькі не знайшла.
Відаць, спазнілася туды міжволі,
Дзе мая мара явай стаць магла.

І ўсмешкай затрымацца вераснёвай
На тварах вострых уліўны;х дажджоў.
Пячы не будзе з новаю размовай,
Што адбалела тым святочным днём.

Адно ўцямі;ла: Божа, як жа цесна
Ў свеце, што не ўсту;піцца ў журбе.
І сагравае толькі поруч з песняй
Святло ў родным маміным акне.

2019


Рецензии