А вы мяне запомнiце вясёлай
Як шпаркі ручаёк звініць наўкол.
Узлятае трапяткое ў неба слова –
За ім бягу я сцежкаю зямной.
Спяшаюся, нібы чакаць адвыкла,
Нібы саткала вечнасць з палыноў.
Каб азірнуцца і адчуць нязвыкла,
Як ажываю для сябе наноў.
Цягнуся да малінніку і мяты,
Да дзьмухаўцоў над сіняю ракой.
Шчасліваю і ў будзень, і ў святы –
Запомніце мяне заўжды такой.
2019
Свидетельство о публикации №121031401082