Ранкам дажджыла

Ранкам дажджыла.
І горкаю кава была…
А мне так хацелася сонца
І ліпеньскага цяпла.
Прыпасці да кубка халоднага
Вуснамі –
Шчасця адпіць.
І крочыць знаёмымі пусткамі,
І, як у дзяцінстве, любіць.
Бачыць, як мары збываюцца,
Як вецер вандруе між ніў.
Як вочы дзядулі ўсміхаюцца,
А рукі рвуць белы наліў.
І бусел над хатаю кружыць
На добрыя весткі ў жыцці,
І шэры засмучаны будзень
Змяняюць святочныя дні.

2019


Рецензии