Час
Ёсць скарб непадуладны воку,
Як птушка, шпаркі, гаманкі,
Як сонца, блізкі і далёкі.
Яго рукамі не злавіць,
І сведкам – пашпарта старонкі.
Ён той, каго не абхітрыць,
Ён той, хто не бывае лёгкім.
Ідзеш ты поруч з ім заўжды,
Але не ўзяць яго ў пазыку.
Шануй ад ранішняй зары
І да апошняга ўдыху!
2018
Свидетельство о публикации №121031401059