Туманны вечар, снег яшчэ ляжыць...
Туманны вечар, снег яшчэ ляжыць.
Няхай ляжыць, трымае сакавік,
Бо сакавік таксама хоча жыць,
А жыць без снегу так і не прывык.
І я таксама не прывык так жыць,
Каб не было ў душы бязмежна бела,
Калі душа да нечага ляжыць,
Калі ў душы ўжо нешта адбалела.
Туманны вечар, белы сакавік,
Яшчэ не цёмна, снег яшчэ не знік,
Не знік я сам, душа мая і цела
Яшчэ не зніклі – у прасторы белым.
12. 03. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121031206976