Ляцяць сняжынкi
Бягуць хвiлiнкi:
Зiмовы дзень.
Крыху самотна,
Крыху турботна,
Надыдзе цень.
I холад, сцюжа
Марозяць вушы,
Хутчэй дамоў...
Там цепла, цепла,
Там утульна, утульна:
Жыве любоў.
Нясецца песня ўдалечыню.
Я песней гэтай цуд учыню.
Заву завею сваёй вясной
Зiму сагрэю я дабрынёй.
Паснулi дрэвы,
Зацiхлi спевы
Цудоўных дзен.
Зiмы карункi,
Як падарункi.
Нябесны плен.
Чаму сумуеш?
Вясна (ты чуеш?)
Iмчыцца зноў,
I сонца ззяе,
Нас атуляе яго любоў.
Нясецца песня ўдалечыню.
Я песней гэтай цуд учыню.
Заву завею сваёй вясной
Зiму сагрэю я дабрынёй.
Бягуць хвiлiнкi
Ляцяць сняжынкi
Да нас штогод.
Хапаюць раптам
Людскiя думкi
У свой карагод...
Але бывае
Жаўрук спявае
I салавей
Ад добрай сцежкi
I ад усмешкi
Людскiх вачэй.
Свидетельство о публикации №121031206770
Ляцяць сняжынкi
Да нас штогод.
Хапаюць раптам
Людскiя думкi
У свой карагод..."
"Што было, тое і будзе;
што рабілася, тое й рабіцьмецца,
і нічога новага пад сонцам няма.
Бывае такое, пра што людзі кажуць:
«Дзівіся, вось гэта новае»;
але яно ўжо было спрадвеку, да нас".
(Слова Эклезіяста, сына Давідавага, цара ў Ерусаліме)
Виталий Мельник 19.03.2021 14:09 Заявить о нарушении
Ткач Елена Викторовна 19.03.2021 16:28 Заявить о нарушении