Ты паслухай мяне

Ну а зараз, спадар,
Ты паслухай мяне.
Ты паслухай мяне,
Ну а потым пытай.
Ну а потым пытай
Пра жыццё, ды пра рай.
Пра жыццё, ды пра рай
Мяне потым пытай.

Пра жыццё ты спытай,
Ды на рай паглядзі.
Ты на рай паглядзі,
Ды да нас завітай.
Пачастункі нясі,
Пачастункі нясі -
Раскажу як у нас,
Як тут на небесі.

Добра тут у раі:
Многа яблык ды груш,
Бульба добра расце,
Трактары; цягнуць гуж.
Бітвы за ураджай
Штогод ёсць тут у нас.
Каласы пад сярпом
Паляглі ў гэты час.

Паляглі ў гэты час
Каласы пад сярпом.
Засталася ад нас
Толькі хата пад злом.
Журавы не ляцяць
Да гнязда па вясне.
Толькі недзе крычаць -
То па свежай труне...

Распытай у мяне
Пра жыццё ды пра рай.
Пра жыццё ды пра рай
Толькі выпіць мяне дай.
Памянуць трэба ўсіх,
Хто пайшоў ужо ад нас.
Нешта нехта заціх,
Штосьць рыхтуе праз час.

Карацей, мне пара.
Ты хадзі са двара.
Разумееш... вясна!
Тут ужо не да сна.
Толькі больш не прасі
Узяць цябе да сябе.
Узяць цябе ў небесі,
Больш мяне не прасі.

12.03.2021

© Сергий Мельянец / Горец, 2021

Творческие группы: https://vk.com/skyresident
https://facebook.com/melyanets
https://instagram.com/sergiy.mel

#SoliDeoGloria #highlander  #горец #vecherpoetry #skyresident #stihi #poeziya #стихи #поэзия #minskgram #minsk #Belarus #svoboda #жывебеларусь #Беларусь2021 #Belarus2021 #БЧБ


Рецензии