Акно запнеш, а цi запнеш свой зрок...

***
Акно запнеш, а ці запнеш свой зрок,
Калі так ярка ў вочы свеціць сонца?
Тут нарадзіўся колісь незнарок,
Знарок жыву і буду жыць… бясконца.

Жыву знарок, нягледзячы на рок,
Хоць мой такі ж няпросты, як  Айчыны.
Я непрызнаны – для яе – прарок,
Адзін з сыноў, не сын яе адзіны.

Адзіным быць? Я гэтым не грашу.
Не для мяне, для ўсіх – мая Айчына.
Акно запнеш, ды не запнеш душу
Прарокам быць народжанага сына.

10 сакавіка 2021 г., Радашковічы


Рецензии