Каб не было нiколi зноу

Каб не было нiколi «зноў» –
     Патрэбна ўсеагульнае прызнанне
Памылак, згубленых гадоў -
     Перад сваiм народам пакаянне…
Трымаць у памяцi сваёй
     Балючыя гадзiны ў родным краi,
Каб не залiўся ён крывёй -
     Пазбавiцца навек ад чорнай зграi.
Не дапускаць у сэрцы зло,
     Ды не згараць жаданнямi расплаты,
Лячыць падбiтае крыло
     Цяплом, каб не вярнуўся змрок у хаты…
Згубiць гiсторыi этап -
     У помнiках акрэслены, былiнах -
Пакорлiва, як чорны раб,
     Блукаць у пошуках вясны ў руiнах…
Гiсторыя – наш абелiск –
     Не загубiць, не сцерцi немажлiва…
Падтасаваць, дабавiць блiск –
     Дарма! Жыццё сплялося, як надзiва…
Каб не было нiколi «зноў»
     Патрэбна памяць блудных лабiрынтаў,
Пашана вопыту бацькоў
     У пошуках шляхоў на верх алiмпа.


Рецензии