Канчаецца зiма. Апошнi снег...

***
Канчаецца зіма. Апошні снег…
Дай Бог, каб верш мой гэты – не апошні –
Прадоўжыў па старонцы белай бег,
А потым збег бы ў скошаныя пожні…

Дай Бог, каб снег хоць крыху паляжаў,
Апошні снег, калі садзіцца сонца.
Дай Бог, каб я хоць трохі ды пажаў
З таго, што сею ў сэрцы вам бясконца…

Дай Бог, каб снег суцішыў вадкі бег,
Дай Бог, каб верш мой не адмольваў грэх…

09. 08. 2021 г.


Рецензии