Сустрэча

Сышліся неяк пагутарыць
Восень, зіма й вясна,
На пазасусветным хутары
Мёд пілі давідна.

Разбегліся ранкам сонныя,
А двор захаваў абрыс:
З-пад снегу - пырскі зялёныя,
На снезе - збурэлы ліст.

07.03.2021


Рецензии