Апошни бой

А мы ўжо бачылі: ад сонца гінуў снег.
Мы адчувалі ўжо, як набрыняла глеба.
Дык бі ў твар! У жывасць шчок, павек!
Расстрэльвай крупамі халоднымі іх з неба!
Дык зацягні нябёсы прасціной!
Дык адпраўляй вятры хадзіць па соснах!

З апошніх сіл спрачаецца з вясной
Зіма, што будзе зрынутай з нябёсаў.

07.03.2021


Рецензии