Выборы

ВЫБАРЫ

1.1. Пачатак
1. Як вясна толькі побач стала,
Ушчаўся выбарны працэс!
Аб тым Лідка нам сказала,
Што гэта добра, не эксцэс.
Той працэс Луку дазволіць
УП “Беларусь” тут захаваць,
Злачынствы множыць і сваволіць
Гадоў не меней дваццать пяць.

2. З’явілась процьма кандыдатаў
Аб чым абвесцілі яны?
Што на дзевяты дзень у жніўні дату
Пзбегнуць могуць і турмы.
Былі ж дарэмны спадзяванні –
Ціханоўскі трапіў пад каток.
ЦІК адмовіў у жаданні
Зрабіць яму і першы крок.

3. Падняла адразу сцяг Святлана –
Паперы ў ЦІК усе падала.
Чамусьці Лідка нечакана
Ёй дазвол на выбары дала.
Але Бабарыку зарубіла,
Бо скрозь нарушыў ён КК.
СІЗА яго прыгалубіла –
На шконцы месца для “дзялка”!

4. Зышоў з тых выбараў Цэпкала –
Прыпыніла Лідка яго воз:
Ці, мо, падаў лістоў замала,
Ці падпісантаў быў не поўны стос?
Дала дарогу Канапацкай,
“Гавары праўду”, Чэрачню…
Не кажу, што тут, знянацку
Луку дазволіў ЦІК раўню.

5. Ведаў ён, што Лідка схлусіць,
Сфальсікуе выбары зусім,
Бюлетэні ўсе спаліць прымусіць –
І гэта бачым мы паўсім.
Слядоў нідзе не засталося –
Народа ж зніклі галасы?!
Зірні назад – усё зраслося
Як і ў мінулыя часы.

1.2. Мітынгі, пікеты, хапуны
 
6. Уся ў пікетах рынка плошча –
Камароўка ўсіх прыймае.
На В.Харужай сцяг палошча –
Народ яго тут уздымае.
Людзі ідуць, каб подпіс ставіць
За любога кандыдата –
Чэргі вуліцай паўсталі:
Вось і подпіс, вось а дата.


7. Севярынец рэй праводзіць –
Закон жа мітынг дазваляе.
А мент паганы таму шкодзіць –
Законнасць тую адмаўляе.
Ціхары паўсюль лютуюць –
Цягнуць у бусы падпісантаў.
Беспадстаўна скрозь спрабуюць
Ператварыць іх у арыштантаў.

8. Людзі ідуць да мікрафона,
Абмяркоўваюць усе дзеі,
Сочаць стрымы з тэлефона,
Скрозь выказваюць надзеі
Каб жыць шчасліва ў краіне…
Усіх аб’яднала гэта мара
І яна больш ніколі не загіне,
Хоць і яе цяпер замала –
Народ ужо хоча значна болей!

9. Турму ачоліў хутка Павел,
Статкевіч тэж занадта коўзкі
Затым у турму цягнулі валам,
Прыпыніў свой стрым Маслоўскі.
Зніклі блогеры краіны,
Бо іх Акрэсціна прымае.
А фашыстоўскія навіны
Веру ў праўду адымае.

10 . На волю просіцца пытанне:
Што ж страслося у гэтым веке,
Калі здічэлае жаданне
Марыць знішчыць усё навекі?
Падмуркам тому ёсць улада.
У народзе назва – лукашызм.
Як крымінальная прылада,
Што значна горай за фашызм.

11.        Прылада нішчыць дазваляе
Як заўгодна свой народ.
“Беларусь”-УП таму спрыяе:
Нябачны быў каб гэты род.
Народ даўно сказаць павінны,
Бо на тое мае права,
Што такія дзеянні злачынны.
На Луку знойдзе ён управу!

12. Дзесяткаў восем аж адсоткаў
Да сябе Лука ўжо падцягнуў.
Пра кандадатаў розных плёткаў
На БТ-каналах прыцягнуў:
“Стабільнасць усе яны парушаць,
Абуюць у лапці і парткі.
Майму народу трэба “кушаць”
І насіць айчынныя майткі.





13. Народ жа тому не паверыў –
Масштабна выйшаў на праспект!
На сабе адразу ён праверыў
Брутальнай гноснасці аспект.
Паўсюль заўважны “наркаманы”,
“Прастытуткі”, “злодзеі”, “бамжы”,
У вазках сівыя ветэраны…
Калі хто бачыў, дык кажы!

14. Дзяўчаты ў белым ды з лілеяй
Адкрылі свету прыгажосць,
Бо не згасла шчэ надзея –
Дасягне свабоды маладосць!
Урачы, айцішнікі тут разам
Падтрымалі годнасці пратэст
Перашкоды ковіда заразы
Нат не атруціла той тэст.

15. Ланцугі паўсюдна ў салідарнасць
Паўсталі з кветкамі ў руках…
Там неймавернасць і маральнасць,
Павага, чэсць, свабоды пах!
Там вырак гвалту і насіллю,
Праява шляху міра і дабра…
А звяр’ё ў чорным ланцугі касіла
Колькі было моцы. Дзесьці да “утра”!

16. Герасіменя, Леўчанка, І.Шкурын,
Ганін, Краўчанка, Кудзін,
Перамаглі рэжыма гнеўны буры.
Бо ішлі скрозь разам, не адзін.
Ідзе наперадзе расцяжка,
За ёй спартсмены бы ў баі.
Да свабоды шлях наш цяжкі –
Яго ў баі мы адстаім!

17. А як святочна выглядала
БЧБ нявеста сярод іх!
Вядомасць І.Зайцаву спаткала –
Здзівіла рамтам яна ўсіх.
Таму яе арыштавалі
І сукно БЧБ знялі,
Каб не хадзілі болей “кралі”
Па сваёй роднае зямлі.

1.4.1. Нядзельныя маршы, хапуны

18. Маршы моцна аб’ядналі:
Адзначыць трэ – такі ўздым,
Бо на той пратэстнай хвалі
Раскрыў сябе паўсюль рэжым.
Пачаў ён моцна бараніцца –
Увёў усе войскі ў гарады!
Народ укленчыў, стал мадліцца,
Бо рэжым такой ўжо тады.






19. Лукашызм адразу пайшоў у скокі:
Струну насілля нацягнуў:
ОМОН, Алмаз і нат ГУБОПіК
На гвалт увесь штат свой прыцягнуў.
Яго задача – народ  сцерці.
У стойла зноўку ўсіх загнаць.
З шчылін розных злыя чэрці
Пачалі з імпэтам заганяць.

20. У ход пайшлі гранаты, кулі,
Аліўкі, бусікі, “рубеж”,
Касманаўтаў мора падцягнулі,
Скрозь ціхароў нагналі тэж!
Вадамёты, стрэльбы і дубінкі
Паўсюль пайшлі актыўна ў ход,
Дзе для кожнае хвілінкі
Была ахвяра ў гэты год.

21. Гвалт, насілле, нат забойства
Лукашызм задзейнічаў спаўна
Каб задушыць жыцця спакойства,
Патрабуе што народ здаўна.
Звярэюць карнікі паўсюдна:
У краме, у хаце, у двары.
Злачынства робяць усе прылюдна,
Што распачаліся с майскае пары.

22. Хапун ідзе на ўсіх напрамках –
На тое ж дадзены дазвол!
Закон скруціўся ў абаранку:
“Не да законаў” ужо, бо “произвол”!
Бязмежжа гвалту і садызму
Рэжым увёў ў ранг вайны
Як здань з Расеі камунізму –
Мільёны ж зніклі без віны!

23. Хапаюць і зараз без разбору,
Не важна дзе, калі і хто.
Ці гэта транспарт ля “Авроры”,
Ці нат прыватнае аўто.
Паб’юць такіх ў яблык горкі
У штабель складуць ў аўтазак.
Ссінеўшы ўсе ад тое поркі
Без дай прычыны – проста так.

1.5. РУУС, Акрэсціна, турма
24. У турму, калі  прыгоняць,
Нікога гвалт не абміне:
Праз катаўны строй прагоняць –
Карнік кожны нечым пне.
Праз нялюдскасць тую, ачмурэнне –
Мір зямлі ўсе жахі бачыў –
Арыштанты суткі на каленях,
Хоць у жыцці і не прадбачыў.

25. РУУС, Акрэсціна і Кобрын,
Жодзіна, Берэсце, Магілёў…
Куды ні кінь – усюды СОБРы,
Што лукашызм паўсюль заплёў.
Знішчыць каб народа прагу
Свабоду разам адстаяць…
Не дасягнуў яшчэ ён перавагу –
З лукашызмам трэба ваяваць!

26. За сцяг і за мову, за годну прамову,
За песню, за вокліч і за ланцуг,
За шлях да свабоды, да здрады адмову
І што чалавек ты просто зух!
За салідарнасць, за стрым і плакат,
За мурал, за сцяну, за мілыя вочы.
Што маем сумленне, ты не кат.
За дзеі твае падчас жнівеньскай ночы.

27. Хапаюць за гэта і без разбору –
Мага як хутчэй упіхнуць у аўтазак.
Вязуць потым далей усю тую “свору”
І гвалцяць у стакане яшчэ абы як.
РУУС пратаколамі жах той адмеціць:
Гноснасць сваю там кладуць у радкі…
А суд “справядлівы” тое зацвярозіць.
А на Акрэсціна зноў наб’юць ім бакі.

28. Бяруць за тое, што ты ходзіш,
Што нясеш з сабой ты парасон,
Кляновы ліст калі знаходзіш –
Напад вядзе ўсё той ОМОН:
За палітычных колераў адзенне,
За БЧБ-стужку на руцэ,
За позірк светлы, за разуменне,
Што ў людской цячэ рацэ.

29. За кветкі ружы, ці лілеі,
За плакат, за сцяг, за белы ліст.
За ціхі шпацыр па алее,
Што прагучаў свістулькі свіст.
Што павесіў стужачкі на плоце,
Мемарыял аздобіў дзесь.
Сваім здароўем ужо заплоціць,
Рэжым цяпер раскрыўся увесь.

Чамусьці ўсе ў балаклавах –
Хаваюць пысы ад людзей.
Злачынствы іх не дзеля славы –
Насілле каб рабіць прасцей.
Равуць яны расейскім матам –
Брыдкіх слоў не перадаць.
Лукашызм дазволіў гэтым катам
Народ спрытней тут закелзаць

( Этот был без номера, не знаю куда его)

31. Чвэрць века зкручаны ў няволі
Рэжым Рэжым – сэрца ўжо баліць,
У нябыт звялі народа здолеў
Даўно душа аб ты гарыць!
Гарыць сумленне, прага волі!
Чаму ж маўчалі ў той час?
Хоць выйшла нас цяпер даволі.
Адрынуць як Лукі калгас?

32. Адрынуць свінства, гвалт, абразу,
Народ што зараз перажыў,
Бо да гэтага ні разу
Не напружваў моцна сіл.
Прыйшла пара для абуджэння –
На плошчу выйшаў той народ.
Не згінуць каб, для адраджэння…
Шмат хто пакінуў свій гарод.

33. Таму скрозь дзіўныя плакаты
Панёс абуджаны народ
Хоць не рыхтаваўся да той даты –
Ён беларус, не нейкі зброд!
Паказаў ён тыле крэатыву,
Агучыў еднасць на зямлі –
Ніхто не страціў пазітыву,
Што раней, як  быццам, не былі.

34. Адкрыты твар, душы усмешка,
Абдымкі, буські, прыгажосць…
Дабрынёй засцелена ўся сцэнка,
Дзе ідзе народа маладосць!
Там танцы, песні, позірк светлы,
Сэрцаў стук у такт бубна,
Вокліч гучны і прыветны,
Што не чула вуліца здаўна.

35. “Жыве Беларусь” –  чуваць скрозь гучна
Падтрымка зразу з усіх бакоў!
“Муры” спяваюцца сугучна –
Як хор нязломленых мінакоў.
Ідзем мы шчыльнымі радамі –
Пераменаў час у даль заве!
Цяпер заўжды Пагоня з намі,
Да святла нас што прывядзе.

36. І гімн гучыць “Магутны Божа” –
Спявае годна “Вольны хор”!
“Верым, пожам, пераможам”
І гвалту мы дамо адпор…..
Святочна людзі ўсе адзеты –
Няма нат межаў хараства!
Даруюць шчыра ўсім прыветы
Як да каляднага раства.

37. Якіясь толькі крэатывы
На маршы бачыць не прышлось:
Яны ўсе важкі, пазітыўны –
Адкуль ўсё гэтае знайшлось?
Справа у тым,  што беларусы
Неймавернасць усю раскрылі ўраз.
Рэжым, вядома, пачаў хлусіць:
“Бяла ідзе на гэты раз”!



38. “Пратэстуны займуць дарогі,
Потым ушчэмяцца ў двары,
Абаб’юць кватэр парогі,
Не дадуць жыцця старым.
Уб’юцца ў крамы, садкі, школы,
БЧБ развесцяь скрозь сцягі.
Дый шчэ прыдумаюць прыколы
Каб заняць увесь горад, абсягі”.

39. Лука прадбачыць небяспеку –
Лухту такую скрозь вядзе.
Лакшыну вешае спрадвеку –
“Хадзіць не можна абы дзе”!
Толькі ў хаце, на балконе,
На кухне можна без святла.
Пад плінтус, мабыць, шчэ загоне
У межах кожнага жытла.

40. Ператрахнуў чыноўны званні:
Румас знік і знік Канюк.
Пайшоў у губернатары Каранік –
Яшчэ крыху і ўсім каюк!
У МУС прызначыў Кубракова,
Яму намеснік – Карпянкоў,
Галоўным у Мінску – Барсукова.
……………….Тэртэль ужо гатоў.

41. …………………………………….

42. ……………………………………

1.7. На завяршэнне. PS.

43. “Тры чарапахі” спяваў П.Паўлаў
Перад вайсковай загароджай,
Што ўтварылі сотні малпаў –
Шлях пратэстны быў пашкоджан.
Не дасягнуў народ палацу,
Дзе з аўтаматам Лукашэнка
Разам з Колем страх памацаў,
Прыбіўшы розум ужо да дэнка.

44. “Красаўцам” выказаў падзяку –
Абяцаў бясконца іх любіць
Пакуль тыя служаць як сабакі:
Пры Луке чарнотам добра жыць.
Ім крэдыты, прэміі, кватэры.
А яны ў абмен звярыны гвалт,
Што бачыць кожны ў этэры
Па ўсёй зямлі. Найбліжэй балт.

45. І сінія пальцы ад трона адчэпім
Гнюсных кантрактаў не будзе нідзе.
Да шляху наперад цягнік мы прычэпім,
Дзе забіваць не будуць людзей.
Дзе “Альфы”, “Алмазы”, ГУБАЗіК прагледзім:
Якія злачынствы пабачылі свет.
Здратаваных айчынцаў таксама дагледзім –
Паказаў беларус аб гэтым як след.

46. Адрынем і фальш, хлусню, непавагу,
Здзьмуем брахучку з БТ-скрынь,
Бо маем ужо для той мэты адвагу
І каб адарваць застарэлую сінь!
Дэмакратыі подых да нас …
Шлях наш асвеціць святло БНР!
І тое даўно чуць прабітае зерне
Абудзіць расткі ў Беларусі цяпер!

47. Тэрор не спыняецца ні на хвіліну –
Абклалі чарнотай дарогі, двары…
І хоць беларусы ім нічога не вінны,
Беспадстаўна хапаюць да гэтай пары.
А суд “справядлівы” – ім суткі і штрафы!?
Скуль жа бярэцца зьвярыны аскал?
Па-свінску падкруцяць, унясуць спісы ў ….
Шмат шчэ каму падвядуць крымінал.

47. ?? Маўчаць салігорскія шахцёры,
Амаль паўсюль працаўнікі,
Чыны рэжыму, суддзі, пракуроры,
Следакі, прыўладныя дзялкі.
На гэтым тле – адсутнасць межаў.
Куды ні глянь – паўсюль садызм.
Ад беларусаў дзісь залежыць
Прыпыніць у краіне лукашызм.

48. Хай мары такія пакуль недасяжны –
Банда пад зброяй трымае народ…
Беларусаў памкненні ўжо неабсяжны
Здабыць каб свабоды. Прадоўжыць і род!
Паскудства адступіць, дасць праўдзе дарогу.
Увесь белы свет на нашым баку.
Беларус атрымае сваю пермогу!
І кожны за гэта падасць нам руку!

49. І будзем краінай сваёй ганарыцца,
Зноў панясецца Пагоня ў далі.
Беларус прад рэжымам ўжо не ……….
Прышчэпку да волі яму ………….
І сцяг наш прыгожы ў падмогу …………
Бел-чырвона-белы сцяг залунае!
Ён не фашысцкі, ён як і ……………
Вузы айчыны паўсюль аб’яднае




Рецензии