Крыжаносец
Хоць супраць мяне – арда.
Прыйшоў для ахвяры дакладны час:
Мой Бог. Нам так. Загадаў.
Дзяўчыну бароніць сівы жабрак
І рэшткі зжаўцелых кніг.
На вогнішча ўсіх, у імя дабра:
Мой Бог. Пазнае. Сваіх.
Паганец, правыўшы ў мой бок праклён,
Мячом разрубіў хрыбет.
Ды пекла чакае такіх, як ён:
Мой Бог. Лячу. Да цябе.
Скуголю я з цемры, як немаўля –
Агідна здзівіў фінал.
Так выйшла, што быў памылковым шлях:
Мой Бог. Мяне. Не пазнаў.
Свидетельство о публикации №121030207759