Ка чэг

Наш Сусвет не загіне. І раем не стане зноў.
Ці ж да гэтай "кароны" на тое не мелі часу?
Маскі скінулі ўсе – ад ціхоняў да крыкуноў.
I краiны, i людзi папалі, як мышы, ў пастку.

Колькі фільмаў пра тое, як супрацьстаяць чуме...
Ды дарэмна – для тых, хто ў масоўке, не ў тытрах стужкі,
Кожны супраць усіх. Хто, здавалася, сорам меў –
За запалкі і грэчку свае закладаюць душы.

Ты казала: "З такой ізаляцыяй можна жыць,
Я займалася ёгай, і вось, пірагоў напекла."
І аднак жа ты тысячы чутак нясеш чужых,
Што таемная ўлада нас хоча завесці ў пекла.

Я хацеў напісаць: нашы шанцы – адзін са ста...
Сярод панікі раптам два словы наклалі вета.
Іх даслали – шкада, што не мне, – "Сцеражыся там!".
Наш Сусвет не загіне. Каўчэг. Распускае. Ветразь.


Рецензии