Гранада
Без мудрагельства адкажам мы вам іначай:
Маўры, іх жонкі і дзеці, і іх эмір
Хай разумеюць – Гранады ім больш ня бачыць!
Вы абудзілі ў іспанскім народзе льва,
Вера, як меч, гартавалася без зацішша.
Лютасць і гнеў здабылі перамогу вам,
Тое ды іншае мы вам вяртаем з лішкам!
Маўры сем соцен и семдзесят год жылі
Ў гэтай краіне, і песні аб ёй злажылі...
Толькі для кожнай пясчынкі на той зямлі
Ўвесь гэты час застаюцца яны чужымі.
Чуем дакор: "Цi не позна спынiць яшчэ,
Ў вашых мурах прыгажосцi такой ня будзе."
Мы не вандалы, ня спалiм ваш твор ушчэнт:
Камнi няхай застаюцца. Але – ня людзi.
Кажаце вы – апаганiў мячэць ваяр,
"Ave Maria" на дзверы – для вас знявага?
Нас абражаюць шторанiцы i ўдвая
Ўсе мiнарэты. Але не чакайце скаргаў.
Мы замацуем крыжы, што спакон няслi,
Да акiяну, цi, можа, да небасхiла.
Толькi з багацця iспанскай усёй зямлi.
Можам аддаць вам кусок – на памер магiлы.
Семдзесят пунктаў запішуць яны, і сем –
Згорбіўшы спіны, законнiкi пер'ем машуць.
З тысячы слоў для Іспаніі маюць сэнс
Два. Неўміручыя. Словы. Гранада – наша!
Свидетельство о публикации №121030207745