Спадарожн к

Падобна нацягнутай праз пустату струне,
Трымаецца дзіўная сувязь: ёсць ты і я,
Я ў танцы цябе напраўляю, ты ззяеш мне,
Але дакрануцца, ці пацалаваць – ніяк.

Усіх прынімаеш, я толькі здалёк гляджу,
Як побач з табой – то камета, то метэор.
Ты верыш: калі рызыкнем перайсці мяжу –
Абодва ўзарвемся адразу. Калі не горш.

А можа – прысуд, што надзеі няма, – хлусня?
А людзі зайздросцяць ды сочаць які ўжо год:
Не ў сілах расстацца, ці, наадварот, абняць,
Бясконца вядуць спадарожнікі карагод.

Зямля і Луна, супраць лёсу падняўшы бунт,
Аднойчы сальюцца, як смецце, змахнуўшы ўбок –
І фізіку, і астраномію, і табу.
І ад захаплення да слёз усміхнецца Бог.


Рецензии