Белы чырвоны белы

Нашых вачэй не залье дрыгва,
Сэрца абраць паспела
З тысячы колерау – толькi два:
Белы. Чырвоны. Белы.

Мы ў сваім горадзе, не ў гасцях,
Дзеці малююць мелам:
Вуліцу, дом, і над домам – сцяг
Бела - Чырвона - Белы.

Вораг лютуе, ў вачах пустых –
Выбухі, гвалт і стрэлы.
Толькі насупраць стаяць шыхты:
Белы. Чырвоны. Белы.

Хай жа лунаюць, як мае быць,
Па-над краiнай цэлай
Колеры волi i барацьбы:
Белы. Чырвоны. Белы.


Рецензии