Анёл
Глядзець, як працуе майстра,
Як рукі мільгаюць чынна,
А сэрца гарыць агнём.
Збаўляецца свет ад бруду,
І робіцца белай зайздрасць:
Бо там, за яго плячыма,
З усмешкай стаіць анёл.
Анёл адвядзе маланку,
Імпэтам напоўніць вочы,
Анёл пасылае вершы,
Што вострыя, як мячы.
Анёл павітае зранку,
Анёл залюляе ўночы,
І ў суме суцешыць першым.
А мой ужо год – маўчыць.
Свидетельство о публикации №121030207697