Шляхта

Кажаце – што мне з гэтае волi,
Хiба намаж на хлеб?
Збожжам на полi
Гнуцца – даволi!
Лепей адразу ў склеп.

Кпіцеся: "Пояс носiш дарэмна,
Шабля ў карчме твая."
Будзем, як крэмні,
Скончыцца цемра –
Вернем сваё ўдвая.

Слугі магнатаў золата носяць –
Бачаць усе здаля.
Мы не зайздросцім –
Нашыя мосці
Роўныя – каралям.

Шабляй і дзідай сцёрты далоні,
Сцёртыя нездарма.
Нават на сконе
Зброя ды коні –
Большых уцех няма.

Ворагі сталі сценамі шчыльна,
Воддаль гараць дамы.
Сечы злачынных
Кліча Айчына.
Кліча такіх, як мы.


Рецензии