Вершнiк

Што надае табе крыл, вершнік?
Зліцца з канём, як у нейкім сне,
Стукам капыт друкаваць вершы,
Класці анапест на першы снег.

Як здабываеш ты моц, вершнік?
Бачу, як цвёрда ў галоп даслаў:
Змог у тандэме ты стаць – першым,
Сілу з майстэрствам злучыць у сплаў.

Сцішся, куды так ляціш, вершнік?
Мэта твая невядома дзе.
Біцца, спаборнічаць, быць лепшым –
Гэта ня справы на кожны дзень.

Дзе найвялікшы твой жах, вершнік?
Час не падманеш, і выйдзе срок –
Мусіш аднойчы пайсці пешшу,
Боль укладаючы ў кожны крок.


Рецензии