Бацька кут

За вёскай стары бор сасновы,
Смалігаўкай здаўна завуць.
Вунь дзеці з кошыкам ліповым
Гурбою за суніцамі бяггуць.
Мне любы гэтыя мясціны,
Дзінства першы ўспамін.
Трывалы водар хвоі і маліны,
Сарочы тэлеграф навін.
Тут з ранку да вячэрняе пары
Улетку з аднагодкамі-сябрамі.
Мы пасвілі свіней у бары,
У хованкі і ў вайну гулялі.
А там,далей травою луг квітнеў,
Вада празрыстая лазу,чарот люляла.
Струмень імклівы сонцам прамянеў,
Дзе за паваротам ад нас рэчка ўцякала.
Мы спрытна там ныралі ў ваду
Радасць,асалоду адчувалі.
Але ж дзяцінства шчасця там ужо не знайду,
Гады тыя хутка мінавалі.
Куды б ні ехаў,не магу мінуць,
Сваю Смалігаўку,бацькоўскі кут.
Усе дарогі мяне сюды вядуць,
Бо тут Радзіма,я нарадзіўся тут.


Рецензии