Спявай зязюлька у бары
Быў чалавек і ўжо яго няма.
Не адгукнецца рэхам пераклічак,
Не адзавецца музыкай струна.
Бо ён памёр, як шмат памерла блізкіх,
Каметай у небе дагарэў і згас.
Ды ланцужок прыгожых абеліскаў,
У месцах тых, дзе ўжо схавалі нас.
І за сталом на год, ці на паўгода,
Успомнім мы пра тое, хто як жыў.
Што для сям'і- што для ўсяго народа,
На гэтым свеце, пры жыцці, зрабіў.
Замкнецца кола- толькі дзень вясновы
Усходзіў ранкам– сонца ззяў прамень.
І раптам захад- над ляском дубовым,
Гарыць агнём нібы ў жару сухмень.
Калі то так, мо мы здарма сумуем,
Усім там быць, ды толькі ў розны час.
Але ўсё роўна як зязюльку чуем,
"Мне колькі жыць?"- пытаемся не раз!
Свидетельство о публикации №121030203341