Сакавiк

Пах вясны і вербаў абуджэнне,
Жаўтаватых коцікаў пушок.
Калі ўсе развеяны сумненні,
Калі спіць на печы кажушок.

І бяжыш, амаль што, распрануты,
Сонцу падстаўляеш з ганку твар.
А ў сэрцы, цеплынёй кранутым,
Пачуцця займаецца пажар.

Маці ўслед:" Куды цябе панесла?!
Апранайся, як мага  хутчэй!"
А самой, нібыта, стала цесна,
Услед ідзе, за сынам, да дзвярэй.

Вось яна, вясна, надзеяй крочыць,
Раўчакамі- па нізах бяжыць!
Поўняцца слязой ад шчасця вочы,
Мы змаглі такое перажыць!


Рецензии