Зноу завеяла завея...

***
Зноў завеяла завея,
Засцілае ўсё вакол.
Зноў завея сэрца грэе,
Белай посцілкаю – дол.

Праз завею я хмялею,
Ап’янеў ад хараства.
Белым колерам хварэю,
З ім душэўнага раства.

А каму завея – мука,
Той няхай сядзіць, маўчыць.
Не народзіць ён ні гуку,
Бо чужыя гукі сніць.

28 лютага 2021 г.


Рецензии