Так идите в... перёд
Стаю ў сваю чаргу, без чаргі не рвуся,
чаго спяшацца - усе там будзем - позна ці рана.
Раптам чую:«Пусціце, яна з Беларусі,
краіны цэзію і падману».
Расступіўся натоўп ды мне неяк няёмка здалося:
нас ніколі яшчэ так услужліва не прапускалі.
Дык няўжо ж мы пустыя калоссі
на зямлі, што лічылася раем, паміраем?
А можа мы памерлі даўно ў тыя дні, як на нас,
бы на цяглавай сіле, чужыя ў рай выязджалі?
Перакройвалі звычаі, мову, культуру, сціралі
нашу памяць, каб нам беспаметнымі быць,
Адбіралі святыні, на службу сыноў адпраўлялі,
ды падчас не сваім, а чужым інтарэсам служыць.
Катавалі ў засценках, і годнасць, і гонар знішчалі,
і па часе слупы выварочвалі з нашай мяжы.
Мы сцярпелі ўсё, і аб літасці мы не прасілі.
Працавіты народ сваю долю ў вяках здабываў.
Салам, бульбай сваёй мы кармілі амаль паў- Расіі.
Незалежнасці шлях нам жаданаю мэтаю стаў.
Дык па што мы стаім? Соль прывезлі, хіба, ў магазіны?
Солі мала ў нас? Ці слязьмі не сцякла праз вайну?
Мы і так ужо скрыпім, бы нязмазаныя механізмы,
І ад боляў суставы рук і ног не сагнуць.
Без вайны, а вайна : радыяцыі фон нас з’ядае,
ну, а мы - усё адно - занімаем чаргу колькі год:
Аперацыі робім - суставы ў каленях мяняем,
каб стаяць на нагах на сваіх, ды ісці ўпярод.
У клене адным той сустаў - падарунак ад немцаў.
У другім той сустаў загінае Амэрыкі штат:
Хто як выйграе трэнд, так і будзе згінацца каленца.
Дык дакуль жа , народ, ты стаяў на прагнутых нагах?
ІІ
Агалелі палеткі, гаі – касмачы парадзелі,
Быццам рэбры худыя тырчаць у рацэ берагі,
Амярцвелі азёры ад солі , крыніцы змялелі,
Стогнуць вёскі пад цяжарам мёртвай, нішчымнай зямлі.
Той зямлі, што лягла ўсцяж дарог барыкадамі аду,
Наступіўшы на горла спрадвечнай вясковай раллі.
Салігорскія шахты. Заховішча шламаў і водаў,
Мора цэлае водаў, якія не трэба саліць.
Вымірае народ. Вымірае зямля. Апусценне.
Я стаю ў чаргу. Без чаргі не прывыкла хапаць…
Хто апошні? Радзіма, ты прывіднай, жаласнай сценню
За апошнім сваім жыхаром будзеш сціпла стаяць.
І таму я стаю, што сваёю асобай сцвярджаю,
Што не трэба нам гэтых АМАПаўскіх вашых паслуг.
Я жыву.І паверце мне, людзі, пакуль я жывая,
Не пакіну свой край, не ўцяку ад нягод за мяжу.
Можа нават тады, калі вірус карону надзене,
Або скруцяць мне рукі гужою, тады пагляджу
Я ў вочы таму, хто стаяў за маёю спіною.
Тым, хто нас “прапусціў”, дык пашлі б вы на …
перад,- скажу.
Свидетельство о публикации №121022706589