Да 130 годзя з дня нараджэння Максiма Багдановiча

Не пакідай здзяйснення мар на потым,
Жыві жыццё адным бурлівым днём.
Каб цераз край надзённых спраў турбота,
Сціхала недзе толькі перад сном.
І чырванець, калі за што і будзе,
Даруй душа памылкі на шляху.
Бо б'ецца сэрца трапяткое людзі,
Для ўсіх для вас і для сябе крыху!..
 
... Прыйшло параўнанне дарэчы,
    Як маці ўчыняе бліны,
    А цеста расце каля печы,
    Бо снег у пачатку зімы.
Яна яго зноў абмінае,
А потым:  патэльня і жар.
І кожны сваё атрымае:
Хто блін, а хто вершаў пажар!..

Дзе трохі язык і запнецца,
Аб той старадаўні акцэнт.
Ды сэрца,  адчуе зноў сэрца,
Для гонару ёсць аргумент!..


Рецензии