Сонца над соннымi дахамi...

***
Сонца над соннымі дахамі.
Люты дарогай плыве.
Хутка ўжо шэрымі птахамі
Неба мяне пазаве.

Снег на гародзе ўжо пляміцца,
Плавіцца сонечны снег.
Хутка ўжо высыпле, з’явіцца
Кветак вясенні разбег.

Хутка ўжо з першымі птахамі
Выбегуць вочы у сінь.
Сонца над соннымі дахамі
Плаўна плыве ў далячынь.

26 лютага 2021 г.


Рецензии