Эпiлог да Рэвалюцыя годнасцi

Пратэсты ўдалося прытушыць,
Загнаць пад глебу, як тарфяніка гарэнне,
Калі агню няма, а дым курыць,
Ды  полымем успыхне ў імгненне
І пекла раптам развярзецца пад нагамі
Ў якім згараць і пераможцы самі!

На тым пажар заціхне і законы
Пачне грамадства новыя тварыць,
Але такія, каб іх дух шалёны
Ужо ніяк не змог бы пакарыць.
Законы, па якіх народ - легіслатыва,
А ўрад і прэзідэнт - яго экзэкутыва!

Калі ў дзяржаве ўсе перад законам роўны,
То ёю можна эфектыўна кіраваць,
Бо страціць хабар там свой бляск чароўны
А без яго карупцыя не зможа існаваць,
Тады не стане больш патрэбы і ў
АМАПу,
Калі ніхто не будзе класці ў лапу!

А выкананне тых законаў спраўдзіць суд,
Які народам вольна мае быць
абраны,
Каб сілавы навекі згінуў спрут
І каб былі забойцы пакараны!
Яны ж народу прысягалі ў абароне,
А баранілі ж  узурпатара на троне!

Такім вось мроіцца мне сінявокі край
У цемры лютаўскай халоднай ночы
Ён расцвітае ў памяці, як май,
Для ўсіх прывабны, як пагляд дзявочы!.
Найсвентшы Божа! Спраўдзі мае мроі!
Даруй стагоддзе Беларусі залатое!


Рецензии